Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Намеснік начальніка Пінскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Сніпіч А.Г. прыняў удзел у абласным семінар-вучобе "Дзень аховы працы"

19.06.2026 намеснік начальніка Пінскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Сніпіч А.Г. прыняў удзел у абласным семінар-вучобе "Дзень аховы працы" на базе КУМПП ЖКГ "Столінская ЖКГ".

На пленарным пасяджэнні прадстаўнік Дэпартамента агучыў асноўныя прычыны вытворчага траўматызму ў арганізацыях Брэсцкай вобласці і Рэспубліцы Беларусь за мінулы перыяд 2026 года, а таксама акцэнтаваў увагу на асноўныя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, якія выяўляюцца ў ходзе ажыццяўлення Дэпартаментам нагляднай дзейнасці.

Сніпіч А.Г. акцэнтаваў асаблівую ўвагу ўдзельнікаў на прыняцці неабходных мер для прафілактыкі вытворчага траўматызму і прыняцце дадатковых мерапрыемстваў накіраваных на недапушчэнне з'яўлення работнікаў на працоўных месцах у стане алкагольнага ап'янення альбо распівання спіртных напояў пры выкананні сваіх абавязкаў

У заключэнне адказаў на пытанні і растлумачыў новыя патрабаванні да выканання работ на вышыні і да расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці.