Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

​Намеснік начальніка аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Сухавіла С. В. наведаў прадпрыемствы раёна

Намеснік начальніка аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Сухавіла С.В. у складзе мабільнай групы адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска наведаў прадпрыемствы раёна.

Прадстаўнік Дэпартамента ўстанавіў шэраг парушэнняў патрабаванняў па ахове працы ў частцы:

  • арганізацыі і забеспячэння захоўвання матэрыяльных каштоўнасцяў у адпаведнасці з патрабаваннямі бяспекі (эксплуатуемыя ў арганізацыі стэлажы не замацаваны, мае месца захоўвання матэрыялаў у неўстаноўленых месцах);
  • забеспячэння бяспечнага перамяшчэння працуючых у памяшканнях арганізацыі (устаноўка і захоўванне ў праходах старонніх прадметаў, перапады ў месцах перамяшчэння работнікаў не афарбаваныя ў сігнальныя колеры, не пазначаныя знакамі бяспекі або папераджальнымі надпісамі);
  • ажыццяўлення захоўвання тэхнікі і прычапных агрэгатаў на тэрыторыі арганізацыі (пастаноўка на часовае захоўванне тэхнікі ажыццяўляецца з парушэннем патрабаванняў бяспекі - пад прычапную прыладу падстаўлены выпадковы прадмет (драўляная калодка));
  • эксплуатацыі металаапрацоўчага абсталявання (у памяшканні такарнага цэха непасрэдна на станіне такарнага станка ажыццяўляецца захоўванне аснасткі; эксплуатуецца свідравальны станок у якога стол не забяспечвае надзейнае замацаванне на ім вырабаў і прыстасаванняў);

У ходзе наведвання арганізацыі, службовым асобам паказана на факты выяўленых парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, дадзены адказы на пастаўленыя пытанні па пытаннях аховы працы. Выдадзены рэкамендацыі на ліквідацыю выяўленых у ходзе наведвання парушэнняў.