Вызначаны пераможцы агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю працы па ахове працы ў Віцебску.
Начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Жулеў Якаў Васільевіч прыняў удзел у цырымоніі ўшаноўвання старшынёй аблвыканкама Аляксандрам Міхайлавічам Субоціным у Віцебскім аблвыканкаме пераможцаў агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы.
Ва ўрачыстай цырымоніі таксама прынялі ўдзел старшыня абласнога аб'яднання прафсаюзаў Алена Няфёдава, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Барыс Яфрэмаў, першы намеснік начальніка абласнога УМНС Андрэй Гаўрыленка.
У конкурсе прынялі ўдзел больш за 100 арганізацый.