Выязны семінар-нарада па пытаннях рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны»
Галоўны дзяржаўны інспектар Полацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Жыжова А.У. прыняла ўдзел у выязным семінары-нарадзе па пытаннях рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», праведзенай у г. Полацку Упраўленнем спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама.
У семінары-нарадзе прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты па ахове працы спартыўных устаноў г. Полацк і г. Наваполацк.
Жыжова А.У. выступіла перад удзельнікамі семінара-нарады з тэмай "Асноўныя нормы і патрабаванні дзеючага заканадаўства для забеспячэння сістэмнай работы па пытаннях аховы працы ў арганізацыях спартыўнай галіны". Праінфармавала ўдзельнікаў семінара аб стане вытворчага траўматызму ў арганізацыях Віцебскай вобласці і адпаведна галіны, прывяла асобныя прыклады няшчасных выпадкаў і нагадала аб неабходнасці забеспячэння выканання патрабаванняў па ахове працы і забеспячэння кантролю за станам умоў аховы працы на кожным працоўным месцы. Дзяржаўны інспектар давяла
да ведама ўдзельнікаў інфармацыю аб зменах унесеных у Правілы расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў.
Дзяржаўным інспектарам пазначаны наступныя асноўныя моманты, якія вызначаюць змены, унесеныя ў правілы, звязаныя з:
- парадкам і тэрмінамі абвесткі і паведамлення аб няшчасным выпадку;
- парадкам і тэрмінамі правядзення расследавання няшчаснага выпадку, які праводзіцца непасрэдна ўпаўнаважанай службовай асобай страхавальніка, арганізацыі і ў тым ліку па выпадках, якія адбыліся з прафесійнымі спартсменамі.