Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Выязны семінар Гомельскага райвыканкама

Гомельскім райвыканкамам праведзены выязны семінар на базе філіяла "Гомельскае УМГ" ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь". У семінары прынялі ўдзел спецыялісты службаў аховы працы арганізацый, размешчаных на падведамнай Гомельскаму райвыканкаму тэрыторыі, прадстаўнікі санітарнага нагляду, прафсаюза і інспекцыі працы.

У семінары прыняла ўдзел начальнік аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Людміла Васіленка і выступіла з дакладам на тэму: Аналіз вытворчага траўматызму. Новыя Правілы расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў.

Васіленка Л.М. адказала на актуальныя пытанні па правядзенні расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці, абазначыла абавязкі службовых асоб пры няшчасным выпадку на вытворчасці, прывяла прыклады канкрэтных няшчасных выпадкаў, па якіх не паступіла своечасовых паведамленняў у інспекцыю працы і якая адказнасць надыходзіць, у выпадку парушэння Правілаў расследавання.