Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Выязны рэспубліканскі семінар-нарада

Галоўны дзяржаўны інспектар Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Дударэнка А.С. прыняў удзел у выязной рэспубліканскай семінар-нарадзе "Стварэнне ўмоў бяспечнай вытворчасці работ на будаўнічых аб'ектах і ажыццяўленне грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы" праведзенай на базе будаўнічых арганізацый горада Гомеля.

У ходзе правядзення мерапрыемства, удзельнікі семінар-нарады наведалі вытворчыя цэхі ААТ "Гомельбудматэрыялы" і будаўнічы аб'ект "Шматкватэрны жылы дом ККД у г.п.Чэнкі, г.Гомель", на якім выконвалі будаўнічыя работы работнікі ААТ "Гомельскі ДБК", дзе прадстаўнікі будаўнічых. арганізацый прадэманстравалі арганізацыю бяспечнай вытворчасці работ. Таксама ўдзельнікі семінар-нарады змаглі задаць пытанні па тэме семінара непасрэдна работнікам і грамадскім інспектарам прафсаюза наведаных аб'ектаў арганізацый.

Дударэнка А.С. давёў да ўдзельнікаў семінара інфармацыю аб прычынах вытворчага траўматызму ў Гомельскай вобласці і ў Рэспубліцы Беларусь у цэлым, прадэманстраваў інфармацыйны відэаролік аб наступствах не захавання патрабаванняў па ахове працы работнікамі, а таксама ўказаў на тыповыя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, якія выяўляюцца дзяржаўнымі інспектарамі ў ходзе нагляднай дзейнасці. .

У ходзе свайго выступлення Дударэнка А.С. адзначыў, што грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове працы, які праводзіцца грамадскімі інспектарамі прафсаюза, з'яўляецца важным прафілактычным мерапрыемствам, накіраваным як на павышэнне культуры вытворчасці і захаванне вытворчай і выканальніцкай дысцыпліны, так і на прадухіленне няшчасных выпадкаў на вытворчасці.