Выязны прыём грамадзян у ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат»
Начальнік Жлобінскага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Кавалеўская І.С. правяла выязны прыём грамадзян у адкрытым акцыянерным таварыстве "Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат".
У ходзе правядзення прыёму грамадзян былі дадзены поўныя тлумачэнні і адказы на пытанні па прымяненні на практыцы дзеючых норм заканадаўства аб працы і аб ахове працы:
- асноўных змен у Правілы расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў і прафесійных захворванняў;
- змяненням у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь, якія ўступілі ў сілу 01.01.2024, а таксама ўстанаўлення гранічнай колькасці звышурочных работ і выхадных дзён, якія могуць выкарыстоўвацца для прыцягнення работнікаў да работы з іх згоды згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21.03.2024 № 105 «Аб звышурочнай. рабоце і рабоце ў выхадныя дні ў прамысловых арганізацыях».