"Выязны прыём" грамадзян і "прамая лінія" ў Лепелі
Начальнікам Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Жулевым Якавам Васільевічам сумесна з намеснікам начальніка Сініцкай Венетай Мікалаеўнай у Лепельскім раённым выканаўчым камітэце праведзены "выязны прыём" грамадзян і "прамая лінія".
У ходзе праведзеных мерапрыемстваў паступалі пытанні, звязаныя з парадкам звальнення з працы і прыёму на працу. На ўсе пастаўленыя пытанні дадзены вычарпальныя кваліфікаваныя адказы.
Таксама, у Лепельскім раённым выканаўчым камітэце для службовых асоб наймальнікаў праведзены семінар, на якім асветлены пытанні ўмоў і парадку прыцягненне да матэрыяльнай адказнасці работнікаў за шкоду, прычыненую наймальніку пры выкананні працоўных абавязкаў, парадку пакрыцця шкоды, нанесенай наймальніку, а таксама парадку даручэння дадатковай працы і аплата працы пры сумяшчэнні пасад служачых (прафесій рабочых), пашырэнні зон абслугоўвання (павелічэнні аб'ёму працы), выкананні абавязкаў часова адсутнага работніка без вызвалення, пэўнай працоўнай дамовай, службовай (рабочай) інструкцыяй.
Сініцкая нагадала, што пакрыццё шкоды работнікам у памеры да трох яго сярэднямесячных заробкаў ажыццяўляецца па распараджэнні наймальніка шляхам утрымання з заработнай платы работніка.
Распараджэнне наймальніка павінна быць зроблена не пазней за два тыдні з дня выяўлення нанесенай работнікам шкоды і звернута да выканання не раней за 10 дзён з дня паведамлення аб гэтым работніку.
Да выдання распараджэння наймальніка аб утрыманні з заработнай платы ад работніка павінна быць запатрабавана пісьмовае тлумачэнне.