Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Выязны прыём грамадзян і маніторынг у філіяле "Аўтобусны парк № 1" ААТ "Мінаблаўтатранс"

13.06.2024 Гурыновіч А.Б., начальнікам Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента, праведзены выязны прыём грамадзян у філіяле «Аўтобусны парк № 1» ААТ «Мінаблаўтатранс» (Салігорскі раён). У ходзе прыёму ўзнімаліся пытанні аб парадку выплаты прэміяльных пры звальненні работніка, забеспячэнні сродкамі індывідуальнай абароны працуючых па дагаворы падраду, рэжыме рабочага часу і часу адпачынку вадзіцеляў аўтамабіля і інш. Работнікам дадзены растлумачэнні на пастаўленыя пытанні.

Таксама Гурыновіч А.Б. правяла маніторынг па выкананні заканадаўства аб ахове працы ў філіяле "Аўтобусны парк № 1" ААТ "Мінаблаўтатранс" (Салігорскі раён), па выяўленых парушэннях у адрас арганізацыі будуць накіраваны рэкамендацыі па іх устараненню.