Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Выязное пасяджэнне раённай камісіі па ахове працы Баранавіцкага райвыканкама

20.01.2023 намеснік начальніка Баранавіцкага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Данілава А.У. і галоўны дзяржаўны інспектар названага аддзела Быкаўчанка А.А. прынялі ўдзел у выязным паседжанні раённай камісіі па ахове працы Баранавіцкага райвыканкама, якое праходзіла ў ААТ «Птушкафабрыка «Дружба».

У ходзе пасяджэння Данілава А.У. паведаміла папярэднюю інфармацыю аб абставінах няшчаснага выпадку пры падзенні работніка ААТ «Птушкафабрыка «Дружба», які прывёў да цяжкай вытворчай траўмы. У ходзе выступлення была звернута ўвага службовых асоб арганізацыі, адказных за бяспечную вытворчасць работ, на неабходнасць распрацоўкі тэхналагічнай дакументацыі пры вядзенні канкрэтнага віду работ, азнаямленне з ёй пад роспіс датычных работнікаў і неабходнасць правядзення штодзённага перадзменнага агляду работнікаў на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага ап'янення.

Пры разглядзе пытання аб выніках работы мабільнай групы Баранавіцкага райвыканкама за 2022 год і задачах на 2023 год, галоўны дзяржаўны інспектар Быкаўчанка Я.А., кіруючыся рэкамендацыямі па арганізацыі работы мабільных груп, распрацаванымі Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, рэкамендаваў унесці ў пратакол даручэнні па выніках пасяджэння камісіі наступная прапанова - аб усіх выяўленых фактах невыканання рэкамендацый мабільнай групы сакратару камісіі пісьмова паведамляць у міжраённы аддзел для прыняцця рашэння ў рамках кампетэнцыі.