Выязное пасяджэнне Прэзідыума Віцебскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў
На базе ДУА "Ноўкінская сярэдняя школа Віцебскага раёна iмя двойчы Героя Савецкага Саюза П.I. Клімука" прайшло пашыранае выязное пасяджэнне Прэзідыума Віцебскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, у якім прыняў удзел галоўны дзяржаўны інспектар Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Навіцкі Ілля Вітальевіч.
У ходзе пасяджэння Прэзідыума разгледжана пытанне "Аб выніках правядзення месячніка грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы і мерапрыемствы "Тыдня нулявога траўматызму" ў арганізацыях з кругласутачным знаходжаннем людзей (дамы-інтэрнаты, аддзяленні кругласутачнага знаходжання ТЦСАН)".
Пасля заканчэння пасяджэння, член Прэзідыума - Навіцкі I.В., прыняў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню Дня народнага адзінства:
- "Дзень народнага адзінства як фактар нацыянальнага гонару";
- у акцыі "У адзінстве - будучыня!", у рамках якой прыняў удзел у сумеснай пасадцы шматгадовых раслін на тэрыторыі школы.
Дзень народнага адзінства - дзяржаўнае свята, якое адзначаецца штогод 17 верасня. Свята прымеркавана да гадавіны польскага паходу Чырвонай Арміі, які пачаўся 17 верасня 1939 года, па выніках якога, у прыватнасці, Заходняя Беларусь была далучана да Беларускай ССР.