Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Выязное пасяджэнне на базе КСУП «Азяранскі»

На базе КСУП "Азяранскі" прайшло выязное пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання пры Мастоўскім райвыканкаме. Начальнік Лідскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Волчак А.Р. давёў да прысутных інфармацыю аб стане вытворчага траўматызму ў арганізацыях Мастоўскага раёна. Волчак А.Г. адзначыў, што эфектыўнасць мер, зробленых выканаўчай уладай, дала магчымасць аператыўна ўстараніць недахопы, выяўленыя Лідскім міжраённым аддзелам пры вывучэнні работы Мастоўскага райвыканкама па рэалізацыі паўнамоцтваў у галіне аховы працы. Прысутныя наведалі шэраг аб'ектаў КСУП "Азяранскі", дзе заслухалі інфармацыю кіраўнікоў малочнатаварнага комплексу "Курылавічы", машынна-трактарных паркаў "Курылавічы" і "Букштава" аб стане ўмоў і аховы працы на аб'ектах сельскагаспадарчай вытворчасці.

  • Яндекс.Метрика