Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Выязное пасяджэнне камісіі ў Талачынскім раёне

Намеснік начальніка Аршанскага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Галавачоў М.У. прыняў удзел у выязным паседжанні камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму пры Талачынскім райвыканкаме, якое праводзілася на базе ДЛГУ «Талачынскі лясгас». На пасяджэнні былі разгледжаны пытанні:

- аб няшчасных выпадках на вытворчасці і прычынах траўміравання работнікаў у арганізацыях раёна за бягучы перыяд 2023 года;

- вынікі працы мабільнай групы Талачынскага райвыканкама.

Галавачоў М.В. давёў да ведама ўдзельнікаў камісіі інфармацыю аб прычынах няшчасных выпадкаў, якія адбыліся ў арганізацыя Талачынскага раёна за бягучы перыяд 2023 года і характэрных парушэннях, якія выяўляюцца падчас правядзення наглядных мерапрыемстваў, унёс у рашэнне камісіі прапановы, якія вызначаюць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на зніжэнне вытворчага траўматызму ў арганізацыях раёна .

Дзяржінспектарам былі агучаны тыповыя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, якія выяўляюцца падчас правядзення прафілактычных мерапрыемстваў у рамках рэйдаў мабільнай групы Талачынскага райвыканкама, абазначаны арганізацыі, у якіх была выяўлена найбольшая колькасць парушэнняў.

На камісіі былі заслуханы кіраўнікі і адказныя службовыя асобы арганізацый, у якіх былі дапушчаны ў бягучым перыядзе выпадкі вытворчага траўматызму па пытаннях прынятых прафілактычных мер і мерапрыемстваў, якія плануюцца да рэалізацыі.