Выязное пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму пры Касцюковіцкім райвыканкаме
У ДЛГУ "Касцюковіцкі лясгас" праведзена выязное пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму пры Касцюковіцкім райвыканкаме, у якім прыняў удзел намеснік начальніка Крычаўскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Клімянкоў А.А.
У сваім выступленні Клімянкоў А.А. інфармаваў прысутных аб прычынах вытворчага траўматызму за студзень-сакавік 2026 года, якія адбыліся ў арганізацыях Касцюковіцкага раёна, і аб выкананні комплексу мер па папярэджанні гібелі і траўміравання людзей, умацаванні вытворча-тэхналагічнай, выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны, бяспекі вытворчай дзейнасці ў арганізацыях Касцюковіцкага раёна на 2026 год.
Звярнуў асаблівую ўвагу службовых асоб прадпрыемстваў і арганізацый на забеспячэнне бяспекі працы пры арганізацыі працоўных месцаў, захаванню тэхналогій вытворчасці работ пры рамонце аўтатрактарнай тэхнікі, прафілактыцы вытворчага траўматызму, дадзены адказы на пастаўленыя пытанні.
Па выніках пасяджэння камісіі вызначаны задачы далейшай работы па прафілактыцы вытворчага траўматызму ў арганізацыях Касцюковіцкага раёна.
Намеснік начальніка Крычаўскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога
упраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы
А. А. Клімянкоў