Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Выязное пасяджэнне Баранавіцкага гарвыканкама

Начальнік Баранавіцкага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Данілава Ала Васільеўна прыняла ўдзел у выязным пасяджэнні Баранавіцкага гарвыканкама, якое праводзіцца на базе ПУ «Баранавічыгаз», на якім было разгледжана пытанне «Аб стане аховы працы і вытворчага траўматызму на прадпрыемствах горада ў 2024 годзе».

Перад тым як прайсці ў залу прымаючай арганізацыяй была прадэманстравана праца аварыйнай брыгады, якая «абясшкодзіла» ўмоўную крыніцу небяспекі – аўтамабіль на стаянцы.

Данілава А.В. выступіла з дакладам, у якім прывяла прыклады няшчасных выпадкаў, якія адбыліся ў 2024 годзе і ў бягучым перыядзе 2025 года з працуючымі, працоўныя (грамадзянска-прававыя адносіны) з якімі не былі аформленыя, паказала прычыны дадзеных няшчасных выпадкаў. Асаблівую ўвагу звярнула на тое, што з дадзенай катэгорыяй работнікаў не праводзяцца адпаведныя інструктажы, стажыроўка, праверка ведаў па пытаннях аховы працы, яны фактычна дапускаюцца да выканання работ без медагляду і без сродкаў індывідуальнай абароны, якія забяспечваюць бяспеку працы, не знаёмяцца пад роспіс з тэхналагічнай дакументацыяй і, як правіла, такія няшчасныя выпадкі хаваюцца ад расследавання.