Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Выязное пасяджэнне Баранавіцкага гарвыканкама

Начальнік Баранавіцкага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Данілава А.У., прыняла ўдзел у планавым правядзенні выязнога пасяджэння гарадскога выканаўчага камітэта "Аб стане аховы працы і вытворчага траўматызму на прадпрыемствах і арганізацыях г.Баранавічы ў 2023 годзе", на тэрыторыі філіяла ЗАТ "Атлант" - Баранавіцкага станкабудаўнічага завода.

На гэтым пасяджэнні было прадэманстравана тактыка-спецыяльнае вучэнне рэагавання Баранавіцкага ГРАНС сумесна з філіялам ЗАТ "Атлант" - БСЗ. Узнагароджаны пераможцы конкурсу "Лепшая арганізацыя па ахове працы".

У сваім выступленні Данілава А.У. паінфармавала прысутных аб няшчасных выпадках, што адбыліся ў арганізацыях г.Баранавічы ў 2023 годзе і першым квартале 2024 года, якія прывялі да цяжкіх вытворчых траўм і са смяротным зыходам і іх асноўных прычынах, якія ўмоўна можна падзяліць на 3 катэгорыі: асабістыя («чалавечы фактар»), арганізацыйныя і тэхнічныя. Прывяла прыклады расследаваных няшчасных выпадкаў, па якіх праведзены спецыяльныя расследаванні. А таксама давяла да ведама, што многіх няшчасных выпадкаў можна было б пазбегнуць, бо большасць адбылося па прычынах, устараненне якіх не патрабуе значных часовых і матэрыяльных затрат. Вядома, забяспечыць выкананне работнікамі патрабаванняў працоўнай і вытворчай дысцыпліны - задача наймальніка. Аднак шмат залежыць і ад саміх работнікаў.