Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Выязная калегія ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Браслаўскага райвыканкама па пытанні пачатку сезона корманарыхтовак

Намеснік начальніка Глыбоцкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Пляшак В.Г. 05.06.2024 года прыняў удзел у рабоце выязной калегіі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Браслаўскага райвыканкама па пытанню пачатку сезона корманарыхтовак.

Пляшак В.Г. пры наведванні разам з членамі калегіі і ўдзельнікамі мерапрыемства тэрыторыі механічных майстэрняў, мехдвара і месцы выканання палявых работ па ўборцы траў нагадаў аб характэрных парушэннях пры выкананні гэтых відаў работ, асаблівую ўвагу надаўшы пытанням:

- перадрэйсавага кантролю вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў; - захаванню патрабаванняў бяспекі пры шлязе сянажнай масы;

- бяспечных спосабах выканання работ па нарыхтоўцы кармоў і рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі ў палявых умовах;

- забеспячэнню работнікаў неабходнымі сродкамі індывідуальнай абароны.

Таксама Плешак В.Г. спыніўся на асобных прыкладах няшчасных выпадкаў мінулых гадоў, якія адбыліся падчас гэтай кампаніі, з разборам абставінаў няшчасных выпадкаў і іх прычын.

Пляшак В.Г. абазначыў, што з 10 чэрвеня распараджэннем старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта № 125р ад 29 мая 2024 года аб'яўлены месячнік "Аб забеспячэнні бяспечных умоў працы ў перыяд правядзення масавых работ па нарыхтоўцы траў і ўборцы кармавых культур", у ходзе якога прадстаўнікамі наглядных органаў суб'ектам гаспадаркі будзе аказвацца. дапамога ў рамках рэйдаў мабільных груп.