Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Выезд у ТАА "Велічковічы-АГРА" і ААТ "Белслуч"

Мабільнай групай па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы кіраўнікам і спецыялістам арганізацый аграпрамысловага комплексу, у будаўнічай галіне, і іншых арганізацый Салігорскага раёна, 10.08.2022 быў ажыццёўлены выезд у ТАА "Велічковічы-АГРА" і ААТ "Белслуч" з удзелам Перапечкі Ю.С., намесніка начальніка Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Пры абследаванні вышэйназваных арганізацый Перапечка Ю.С. выяўлена 35 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, прапанавана забараніць эксплуатацыю 5 адзінак тэхнікі і абсталявання, якія ствараюць пагрозу жыццю і здароўю працуючых (2 кран-бэлек без замка на круку, 2 збожжаўборачныя камбайны без агароджы раменнай і ланцужной перадач, 1 трактары, што агрэгатуецца з бочкай, без агароджы карданнага вала), адхіліць ад працы (не дапускаць да працы) 32 працуючых, якія дапушчаны да працы без праходжання паўторнага і пазапланавага інструктажоў па ахове працы і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы, якія не выкарыстоўваюць сродкі індывідуальнай абароны.

  • Яндекс.Метрика