Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Выезд у ААТ "Урэцкі" і КСУП "Таліца-Агра"

Галоўным дзяржаўным інспектарам Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Францкевічам І.А. у складзе мабільнай групай Любанскага райвыканкама 21.07.2022 быў ажыццёўлены выезд у ААТ "Урэцкі" і КСУП "Таліца-Агра".

Пры наведванні ААТ "Урэцкі" Францкевічам І.А. выяўлена 29 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, прапанавана забараніць эксплуатацыю 3 адзінак абсталявання (1 кампрэсара без агароджы, 2 кран-бэлек без правядзення агляду). Таксама Францкевічам І.А. прапанавана адхіліць ад працы (не дапускаць да працы) 16 працуючых, якія дапушчаны без правядзення ўступнага інструктажу па ахове працы, стажыроўкі па пытаннях аховы працы, першаснай праверкі ведаў па пытаннях аховы працы, без праходжання папярэдняга пры паступленні на працу медыцынскага агляду, агляды на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага ап'янення, якія не выкарыстоўваюць сродкі індывідуальнай абароны.

Пры наведванні ААТ "Таліца-Агра" выяўлена 7 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.

Франкевічам І.А. у ААТ "Урэцкі" і КСУП "Таліца-Агра" ўстаноўлены факты допуску да работы на збожжаўборачных камбайнах працуючых, якія не маюць пасведчанняў трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці.

Па выніках выезду кіраўнікам арганізацый будуць выдадзены рэкамендацыі па ўстараненню выяўленых парушэнняў заканадаўства.

  • Яндекс.Метрика