Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Выезд у КСУП «Эксперыментальная база «Любанская», СУ «Загальскі» ААТ "МАПІД", студэнцкі атрад "Чырвоная змена" на базе ААТ "Чырвоная змена" ім. К.І.Шаплыка

Галоўным дзяржаўным інспектарам Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Францкевічам І.А. у складзе мабільнай групай па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы кіраўнікам і спецыялістам арганізацый аграпрамысловага комплексу, у будаўнічай галіне, і іншых арганізацый Любанскага раёна, 10.08.2022 быў ажыццёўлены выезд у КСУП «Эксперыментальная база «Любанская», СУ «Загальскі» ААТ "МАПІД", студэнцкі атрад "Чырвоная змена" на базе ААТ "Чырвоная змена" ім. К.І.Шаплыка.

Пры абследаванні КСУП «Эксперыментальная база «Любанская» выяўлена 23 парушэнні заканадаўства аб ахове працы, прапанавана забараніць эксплуатацыю 1 адзінкі абсталявання (1 кран-бэлькі без ШТА), адхіліць ад працы (не дапускаць да працы) 14 працуючых, якія дапушчаныя да працы без першаснай. праверкі ведаў па пытаннях аховы працы (4 чал.), паўторнага інструктажу па ахове працы (12 чал.), якія не выкарыстоўваюць сродкі індывідуальнай абароны (4 чал.).

Пры абследаванні СУ "Загальскі" ААТ "МАПІД" выяўлена 17 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, прапанавана забараніць эксплуатацыю 3 адзінак абсталявання (2 такарных станкоў без ахоўных экранаў, 1 свідравальнага станка з няспраўнай прыладай вяртання шпіндзеля станка ў зыходнае становішча), адхіліць ад працы ( не дапускаць да працы) 12 працуючых, дапушчаных да працы без першаснага на працоўным месцы і паўторнага інструктажу па ахове працы (8 чал.), якія не выкарыстоўваюць сродкі індывідуальнай абароны (6 чал.).

Пры абследаванні студэнцкага атрада "Чырвоная змена" ААТ "Чыравання змена" ім. К.І.Шаплыка выяўлены 2 парушэнні заканадаўства аб ахове працы, ёсць неабходнасць у адхіленні ад працы 10 працуючых, якія не выкарыстоўваюць сродкі індывідуальнай абароны.

Па выніках выезду кіраўніку арганізацыі будуць выдадзены рэкамендацыі па ўстараненню выяўленых парушэнняў.

  • Яндекс.Метрика