Выезд мабільнай групы ў сельскагаспадарчыя арганізацыі Лоеўскага раёна
Галоўны дзяржаўны інспектар Рэчыцкага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Канстанцін Шамолаў прыняў удзел у рабоце мабільнай групы Лоеўскага райвыканкама, якая наведала сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна.
Асаблівая ўвага была ўдзелена бяспецы працы пры выкананні работ па ўборцы ўраджаю.
Як адзначыў прадстаўнік Дэпартамента, галоўныя задачы падчас уборкі ўраджаю - не дапусціць траўматызму механізатараў, забяспечыць спраўнасць тэхнікі, захаванне пітнога і тэмпературнага рэжымаў, а таксама арганізацыю гарачага харчавання ў палявых умовах.
Па выніках работы мабільнай групы службовым асобам арганізацый выдадзены рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.