ПТАП у Столінскім раёне
Намеснікам начальніка Пінскага міжраённага аддзела Снiпiчам А.Г., галоўнымі дзяржаўнымі інспектарамі Яканчук А.В. і Самусевым М.А. праведзены пазапланавыя тэматычныя аператыўныя праверкі ў трох сялянска-фермерскіх гаспадарках (СФГ) Столінскага раёна па ўсталяванні фактаў дапушчэння грамадзян да выканання работы без заключэння з імі працоўных дагавораў у парадку, устаноўленым заканадаўствам аб працы. Праверкі праведзеныя з удзелам прадстаўніка Столінскага РАУС.
Парушэнні выяўлены ў 2 СФГ, устаноўлена 12 грамадзян, дапушчаных да працы без заключаных працоўных або грамадзянска-прававых дагавораў.
Працуючым растлумачаны нормы дзеючага заканадаўства і негатыўныя наступствы працы без належнага афармлення.