Сустрэча з прадстаўнікамі Лідскага раённага выканаўчага камітэта і Лідскага раённага аб'яднання прафсаюзаў
Начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Мацкевіч У.Ю. правёў сустрэчу з прадстаўнікамі Лідскага раённага выканаўчага камітэта і Лідскага раённага аб'яднання прафсаюзаў. У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння пры ажыццяўленні нагляду і грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы, павышэння эфектыўнасці работы мабільных груп. Бакі абмяняліся думкамі і намецілі меры па прафілактыцы вытворчага траўматызму.
У рамках сустрэчы Віктар Мацкевіч у прысутнасці прадстаўнікоў Лідскага раённага выканаўчага камітэта і Лідскага раённага аб'яднання прафсаюзаў уручыў начальніку Лідскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Аляксандру Волчаку нагрудны знак "Дзяржауная служба".