Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Адноўлены правы работнікаў сельскагаспадарчай арганізацыі Міёрскага раёна

Полацкім міжраённым аддзелам Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента адноўлены правы працаўнікоў сельскагаспадарчай арганізацыі Міёрскага раёна Віцебскай вобласці.

У ходзе правядзення выбарачнай праверкі было ўстаноўлена, што работнікам не праводзіліся даплаты да памеру мінімальнай заработнай платы, за работу ў звышурочны час, у дзяржаўныя святы, святочныя і выхадныя дні за 2024 год.

У выніку прынятых Полацкім міжраённым аддзелам мер 32 работнікам былі зроблены выплаты на агульную суму звыш 4,7 тысяч рублёў.

За парушэнні заканадаўства аб працы вінаватыя службовыя асобы арганізацыі прыцягнуты да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці.

Правы работнікаў адноўлены.