Адноўлены правы работнікаў Шаркаўшчынскага раёна
Глыбоцкім міжраённым аддзелам Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента адноўлены правы работнікаў сельскагаспадарчага прадпрыемства Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці.
У ходзе ажыццяўлення нагляднай дзейнасці ўстаноўлена, што 4 работнікам прадпрыемства не праводзілася даплата да памеру мінімальнай заработнай платы за перыяд са студзеня 2023 года па снежань 2024 года.
У выніку прынятых Глыбоцкім міжраённым аддзелам мер праведзена выплата даплаты да памеру мінімальнай заработнай платы 4 работнікам прадпрыемства на агульную суму 2,6 тыс. рублёў.
Правы работнікаў адноўлены.
За дапушчаныя парушэнні заканадаўства аб працы вінаватая асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу.