Адноўлены правы работнікаў Крычаўскага раёна
Крычаўскім міжраённым аддзелам Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь адноўлены правы работнікаў сельскагаспадарчай арганізацыі Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці. У ходзе правядзення выбарачнай праверкі былі ўстаноўлены факты недаплаты работнікам арганізацыі за работу ў звышурочны час за перыяд 2024 года. У выніку прынятых Аддзелам мер 14 работнікам дадзенай арганізацыі былі зроблены выплаты з улікам індэксацыі на агульную суму звыш 4 тысяч рублёў. За парушэнні заканадаўства аб працы вінаватыя службовыя асобы арганізацыі прыцягнуты да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці. Нагадваем, што ў адпаведнасці з часткай 3 артыкула 10.12 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь (далей - КаАП) нявыплата або няпоўная выплата ва ўстаноўлены тэрмін зарплаты, іншых выплат, якія належаць работніку ад наймальніка ў адпаведнасці з заканадаўствам, цягне накладанне штрафу ў памеры ад 4 да 50.