Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Адноўлены правы работніка адной з прыватных арганізацый г. Магілёва

У ходзе разгляду звароту работніка адной з прыватных арганізацый г. Магілёва быў усталяваны факт допуску да выканання работ без заключэння з работнікам працоўнага дагавора ў пісьмовай форме, не афармлення прыёму на працу адпаведным загадам, а таксама нявыплаты заработнай платы.

У ходзе разгляду звароту Магілёўскім абласным упраўленнем прыняты меры па аднаўленні парушаных правоў работніка.

Так, з работнікам заключаны працоўны дагавор, заключэнне працоўнага дагавора аформлена загадам аб прыёме на працу, праведзена выплата заработнай платы з улікам фактычна адпрацаванага часу ў суме 600 рублёў.

Упаўнаважаная службовая асоба арганізацыі прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу.