Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Пытанні аховы працы і працоўнай дысцыпліны разгледжаны ў Савецкім раёне горада Гомеля

28.07.2023 праведзена пасяджэнне адміністрацыі Савецкага раёна горада Гомеля з разгляданым пытаннем - вытворчы траўматызм і працоўная дысцыпліна ў арганізацыях Савецкага раёна г. Гомеля за студзень-чэрвень 2023 года.

У дадзеным мерапрыемстве прыняў удзел галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Сафонаў У.Я.

У сваім выступленні Сафонаў У.Я. інфармаваў прысутных аб прычынах вытворчага траўматызму за першае паўгоддзе 2023 года, якое адбылося ў арганізацыях Гомельскай вобласці, у тым ліку ў арганізацыях Савецкага раёна. Таксама звярнуў увагу кіраўнікоў арганізацый на прадаўжэнне работы па недапушчэнню п'янства на вытворчасці і ўзмацненне кантролю за працоўнай дысцыплінай работнікамі з боку службовых асоб арганізацый.

Заслуханы прадстаўнікі асобных арганізацый, у якіх тэрытарыяльнай мабільнай групай выяўлена найбольшая колькасць парушэнняў.

Па выніках пасяджэння вызначаны мэты і задачы далейшай работы па мінімізацыі негатыўных наступстваў у арганізацыях Савецкага раёна.