Пытанні аховы працы і працоўнай дысцыпліны разгледжаны ў Навабеліцкім раёне горада Гомеля
26.07.2024 праведзена пасяджэнне адміністрацыі Навабеліцкага раёна горада Гомеля, на якім разгледзелі пытанне - аб вытворчым траўматызме і ўмовах працы ў арганізацыях Навабеліцкага раёна г. Гомеля за студзень-чэрвень 2024 года.
У гэтым мерапрыемстве прыняў удзел галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Вячаслаў Сафонаў.
У сваім выступленні прадстаўнік Дэпартамента інфармаваў прысутных аб прычынах вытворчага траўматызму за першае паўгоддзе 2024 года, які адбыўся ў арганізацыях г. Гомеля, у тым ліку ў арганізацыях Навабеліцкага раёна. Таксама звярнуў увагу кіраўнікоў арганізацый на прадаўжэнне работы па недапушчэнню п'янства на вытворчасці і ўзмацненне кантролю за працоўнай дысцыплінай работнікамі з боку службовых асоб арганізацый.
Па выніках пасяджэння вызначаны мэты і задачы далейшай работы па прафілактыцы вытворчага траўматызму ў арганізацыях Навабеліцкага раёна г. Гомеля.