Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Пазапланавы семінар па ахове працы ў філіяле ЗАТ «АТЛАНТ» Баранавіцкі станкабудаўнічы завод

05.07.2023 начальнік Баранавіцкага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Данілава А.У. прыняла ўдзел у пазапланавым семінары па ахове працы ў філіяле ЗАТ «АТЛАНТ» Баранавіцкі станкабудаўнічы завод.

У ходзе работы ўдзельнікі семінара абмеркавалі асноўныя прынцыпы і метады бяспечных умоў працы.

У сваім выступленні Данілава А.У. звярнула ўвагу на значны рост траўматызму па прадпрыемстве па выніках першага паўгоддзя - з чатырох два няшчасныя выпадкі прывялі да цяжкай вытворчай траўмы.

Аналіз прычын няшчасных выпадкаў указвае на неабходнасць няўхільнага захавання работнікамі прадпрыемства абавязкаў па ахове працы, выкладзеных у ЛПА, правільнага выкарыстання выдадзеных работнікам СІЗ, а таксама прымянення вытворчага абсталявання, аснасткі і інструмента, якія адпавядаюць патрабаванням аховы працы.