Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

У Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце адбыўся выпуск спецыялістаў па ахове працы

На факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта адбыліся дзяржаўныя экзамены па спецыяльнасці "Ахова працы ў галінах невытворчай сферы".

У складзе дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі, акрамя выкладчыкаў універсітэта ў якасці прадстаўніка Дэпартамента дзяржінспекцыі працы прыняў удзел начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Жулёў Я.У. i першы намеснік начальніка ўпраўлення Ануфрыеў С.В.

Дыпломы аб перападрыхтоўцы ўрачыста ўручылі 10 спецыялістам па ахове працы арганізацый Віцебскай вобласці. У завяршэнне курса навучання выпускнікі паспяхова здалі дзяржаўныя экзамены. Спецыялісты набылі практычна значныя кампетэнцыі, якія дапамогуць ім эфектыўна вырашаць прафесійныя задачы.

Дзяржаўныя інспектары Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы з 2015 года прымаюць актыўны ўдзел у навучальным працэсе, арганізаваным ва ўніверсітэце - чытаюць лекцыі па дысцыпліне, вызначанай з улікам плана навучання: "Бяспека працы ў арганізацыях невытворчай сферы". За ўвесь перыяд, з пачатку навучання дыпломы спецыялістаў па ахове працы атрымалі 173 абітурыенты, якія паспяхова прайшлі навучанне. У 2026 годзе па замове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь па дадзенай спецыяльнасці праходзяць навучанне яшчэ 30 чалавек з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь.

Склаўшаяся практыка супрацоўніцтва ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы з універсітэтам па навучанні спецыялістаў па ахове працы дае магчымасць павысіць узровень навучання і падрыхтоўкі такіх спецыялістаў і забеспячэння ўкамплектавання службаў аховы працы арганізацый ужо кваліфікаванымі спецыялістамі і не толькі ў арганізацыях Віцебскай вобласці.