У Столінскім раёне адбыўся раённы Дзень аховы працы
16.06.2026 у Столінскім раёне адбыўся раённы Дзень аховы працы, падчас якога намеснік начальніка Пінскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Сніпіч А.Г. сумесна з прадстаўнікамі іншых кантралюючых (наглядных) органаў, кіраўнікамі і спецыялістамі па ахове працы наведалі УАЗ "Столінская цэнтральная раённая бальніца", падраздзяленне філіяла "Пінскія электрычныя сеткі" РУП "Брэстэнерга" Столінскія раённыя электрычныя сеткі, Столінскі раён газазабеспячэння вытворчага ўчастка "Пінскгаз".
На пленарным пасяджэнні прадстаўнік Дэпартамента агучыў асноўныя прычыны вытворчага траўматызму ў арганізацыях Брэсцкай вобласці і Столінскага раёна за мінулы перыяд 2026 года, а таксама акцэнтаваў увагу на асноўныя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, якія выяўляюцца ў ходзе ажыццяўлення Дэпартаментам нагляднай дзейнасці.