Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

У год міру і стварэння

30.08.2023 супрацоўнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента наведалі філіял Віцебскага абласнога краязнаўчага музея памяшканне былой фашысцкай турмы СД-9 і ўсклалі кветкі да мемарыяла памяці патрыётаў Віцебшчыны, размешчанага ў сценах турмы.

Пры наведванні музея мелася магчымасць азнаёміцца з фатаграфіямі, арыгінальнымі дакументамі перыяду фашысцкай акупацыі Беларусі, убачыць надпісы, пакінутыя на сценах і зборах гэтай турмы яе вязнямі, даведацца біяграфію вядомай партызанкі, Героя Савецкага Саюза, Веры Захараўны Харужай і азнаёміцца з жахлівымі факшамі адносінах мірнага насельніцтва Беларусі ў гады вайны.

У гады фашысцкай акупацыі на тэрыторыі Беларусі дзейнічала служба бяспекі СД, якая ажыццяўляла вышук і злоў партызан і падпольшчыкаў. Сетка гэтай арганізацыі асабліва была развіта на Віцебскай зямлі. І гэта не выпадкова, бо недалёка ад Віцебска былі дыслакаваны вялікія групоўкі савецкіх войскаў, быў развіты партызанскі рух, які быў асабліва разлютаваным і ўпартым. Адным з аператыўных цэнтраў СД у Віцебску быў у будынку на вул. Крылова, 7. На першым паверсе будынка знаходзіліся катавальныя і кабінеты нямецкіх афіцэраў, а ў сутарэнных памяшканнях - турма. Тут у 1950-я гады, ужо пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, была знойдзена турма, дзе ўтрымліваліся зняволеныя. Пасля была створана музейная экспазіцыя, якая стала ўнікальнай для Беларусі.