Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

У Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце праведзены два семінары

У Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце праведзены два семінары. Першы семінар на тэму "Аб выкананні заканадаўства аб працы, занятасці" праведзены для спецыялістаў па кадрах арганізацый. У дадзеным семінары прыняў удзел галоўны дзяржаўны інспектар Навагрудскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Курленка Д.У., які ўказаў тыповыя парушэнні заканадаўства аб працы, якія выяўляюцца падчас нагляднай дзейнасці. Дзмітрый Курленка таксама адказаў на пытанні ўдзельнікаў семінара, растлумачыў аб рабоце, якую неабходна праводзіць спецыялістам па кадрах, з мэтай недапушчэння парушэнняў заканадаўства аб працы.

Другі семінар па тэме "Аб выкананні заканадаўства аб ахове працы" для адказных службовых асоб арганізацыі і спецыялістаў па ахове працы Дзятлаўскага раёна прайшоў у той жа дзень на базе Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з удзелам галоўнага дзяржаўнага інспектара Навагрудскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі. Паўловіча А.А. У сваім выступленні Аляксандр Паўлавіч давёў да прысутных інфармацыю аб стане вытворчага траўматызму ў Дзятлаўскім раёне, праблемных пытаннях, звязаных з бяспекай працы, звярнуў увагу прысутных на Правілы расследавання няшчасных выпадкаў, правільным афармленні дакументаў, расказаў аб тыповых парушэннях правілаў аховы працы, якія выяўляюцца ў ходзе правядзення. праверак, маніторынгаў, расследаванняў няшчасных выпадкаў. Даў вычарпальныя адказы на ўсе пытанні.