Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

У Баранавічах прайшоў семінар да Сусветнага дня аховы працы

Да Сусветнага дня аховы працы 27.04.2026 адбыўся семінар на базе філіяла "Баранавічыводаканал" ДП "Брэстводаканал", прысвечаны тэме 2026 года "Спрыяльнае псіхасацыяльнае працоўнае асяроддзе: шлях да росквіту работнікаў і моцнай арганізацыі", у якім прыняла ўдзел начальнік Баранавіцкага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Данілава А.У.

У сваім выступе паказала, што для дадзенага прадпрыемства тэма гучыць асабліва востра, таму што працуючыя выконваюць працу пазменна (начныя, выхадныя, адрыў ад сям'і – рызыка выгарання). Начныя змены ўплываюць на рызыку памылкі аператара.

У заключэнне дадала пра тое, што моцная арганізацыя - гэта калі кожны супрацоўнік можа сказаць: "Мне тут добра, я магу працаваць бяспечна". Сёння бяспека - гэта не толькі адсутнасць траўм, але і прысутнасць псіхалагічнага дабрабыту. Самая небяспечная траўма - тая, якую не відаць. Выгаранне, страх, пастаяннае напружанне. Калі доўга сядзець на холадзе - захварэеш. Калі доўга працаваць у страху ці перагрузцы - выгарыш. Механізм той жа.