У Баранавічах прайшоў гарадскі Дзень аховы працы ў будаўніцтве
На будаўнічым аб'екце ў г. Баранавічы адбыўся гарадскі Дзень аховы працы. У мерапрыемстве прыняла ўдзел галоўны дзяржаўны інспектар Баранавіцкага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Зубарава I.В.
У ходзе сустрэчы з працоўным калектывам і прадстаўнікамі падрадных арганізацый абмяркоўваліся актуальныя пытанні выканання патрабаванняў заканадаўства ў сферы аховы працы.
Прадстаўнік Дэпартамента праінфармавала прысутных аб стане вытворчага траўматызму ў арганізацыях горада, а таксама патлумачыла парадак ажыццяўлення нагляду за правільным і своечасовым расследаваннем, афармленнем і ўлікам няшчасных выпадкаў.
Асобная ўвага Інэса Валер'еўна надала тыповым парушэнняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы, якія выяўляюцца ў ходзе кантрольна-нагляднай дзейнасці. Акрамя таго, удзельнікам мерапрыемства нагадалі аб адказнасці службовых асоб і працуючых за парушэнне ўстаноўленых патрабаванняў бяспекі.
Правядзенне падобных мерапрыемстваў спрыяе павышэнню ўзроўню прававой пісьменнасці спецыялістаў і фарміраванню бяспечнай культуры вытворчасці на будаўнічых аб'ектах рэгіёну.