Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Навучальна-метадычны збор у Жлобінскім раёне

25-26.09.2024 у Жлобінскім раёне праведзены вучэбна-метадычны збор супрацоўнікаў Упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці. У мэтах набыцця супрацоўнікамі са стажам працы да 1-га года практычных навыкаў працы на месцах здарэнняў была змадэлявана следчая сітуацыя - ВЫТВОРЧАЯ ТРАВМА.

Начальнік Жлобінскага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Ірына Кавалеўская прыняла ўдзел у аказанні практычнай дапамогі ў правядзенні збору ў частцы растлумачэння тыповых парушэнняў пры працы на вышыні, якія могуць быць зафіксаваны падчас агляду месца здарэння. Прадстаўнік Дэпартамента таксама расказала аб парадку расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці, выпадках утойвання няшчасных выпадкаў, а таксама ролі Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы пры правядзенні Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь праверак па фактах траўміравання грамадзян.