Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Вучэбна-метадычны збор з супрацоўнікамі Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці

Галоўны дзяржаўны інспектар Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Садомаў Н.А. прыняў удзел у вучэбна-метадычным зборы з супрацоўнікамі Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы.

У ходзе работы прадстаўніком Дэпартамента былі разгледжаны актуальныя пытанні расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці ў сувязі са зменамі Правілаў расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія ўступілі ў сілу ў 2024 годзе, таксама Садомаў Н.А. прааналізаваў стан вытворчага траўматызму ў арганізацыях крымінальна-выканаўчай сістэмы Магілёўскай вобласці.