Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Удзел у пасяджэнні клуба «Кадравік»

Галоўны дзяржаўны інспектар Полацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Качан Т.Г. прыняла ўдзел у пасяджэнні клуба "Кадравік", праведзеным Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Полацкага раённага выканаўчага камітэта, па тэме: "Змяненні ў заканадаўстве аб працы".

Гэтае мерапрыемства праводзіцца перыядычна, з улікам узнікнення неабходнасці інфармавання спецыялістаў кадравых службаў, юрыстаў арганізацый Полацкага раёна для інфармавання аб унесеных змяненнях нормы дзейнага заканадаўства аб працы.

У ходзе семінара былі асветлены змяненні ў працоўным заканадаўстве, якія ўступілі ў сілу з 01.01.2024, разгледжаны тыповыя парушэнні, закрануты пытанні па прымяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 г. № 5 "Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацыі". .

Падчас мерапрыемства былі дадзены адказы на ўсе пытанні.

  • Яндекс.Метрика