Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Удзел у семінары ў ААТ «Агракамбінат «Мір» Баранавіцкага раёна

Намеснік начальніка Баранавіцкага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Быкаўчанка А.А. і галоўны дзяржаўны інспектар Зубарава І.У. прынялі ўдзел у правядзенні Баранавіцкім райвыканкамам семінара на тэму “Бяспечная праца – залог паспяховай пасяўной кампаніі”, у сельскагаспадарчай арганізацыі ААТ “Агракамбінат “Мір” Баранавіцкага раёна.

У ходзе работы ўдзельнікі семінара абмеркавалі асноўныя патрабаванні заканадаўства аб ахове працы, якія прад'яўляюцца да арганізацый аграпрамысловага комплексу для папярэджання гібелі і траўміравання людзей пры правядзенні пасяўной кампаніі.

У сваім выступленні Быкаўчанка А.А. звярнуў увагу на парушэнні, якія выяўляюцца пры арганізацыі і правядзенні пасяўных работ, на значны рост траўматызму на прадпрыемствах раёна. Аналіз прычын няшчасных выпадкаў паказвае на неабходнасць няўхільнага захавання работнікамі прадпрыемства абавязкаў па ахове працы, выкладзеных у ЛПА, правільнага выкарыстання выдадзеных работнікам СІЗ, а таксама прымянення вытворчага абсталявання, аснасткі і інструмента, якія адпавядаюць патрабаванням аховы працы.

У ходзе праведзенага семінара Быкаўчанкі А.А. адказаў на пытанні, якія паступілі.

  • Яндекс.Метрика