Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Удзел у семінары-вучобе для спецыялістаў па ахове працы арганізацый Ганцавіцкага раёна

Начальнік Баранавіцкага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Данілава А.У. сумесна з галоўным дзяржаўным інспектарам Тутіным С.А. прынялі ўдзел у планавым семінары-вучобе для спецыялістаў па ахове працы арганізацый Ганцавіцкага раёна (21 арганізацыя) у Ганцавіцкім райвыканкаме, г.Ганцавічы.

У ходзе работы з удзельнікамі семінара абмеркавалі новае ў заканадаўстве аб ахове працы, у тым ліку і новаўвядзенні, якія закранулі Правілы расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў (у рэд. Пастановы Савета Міністраў РБ 16.01.2024 № 36), асноўныя патрабаванні аховы працы. у перыяд пасяўной кампаніі.

У сваім выступленні Данілава А.У. звярнула ўвагу на значны рост траўматызму на прадпрыемствах раёна. Аналіз прычын няшчасных выпадкаў указвае на неабходнасць няўхільнага захавання работнікамі прадпрыемства абавязкаў па ахове працы, выкладзеных у ЛПА, правільнага выкарыстання выдадзеных работнікам СІЗ, а таксама прымянення вытворчага абсталявання, аснасткі і інструмента, якія адпавядаюць патрабаванням аховы працы.

  • Яндекс.Метрика