Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Удзел у семінары-нарадзе, арганізаванай РУП "Віцебскэнерга" ў філіяле "Наваполацкая ЦЭЦ"

Начальнік Полацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Крыўко А.У. прыняў удзел у семінары-нарадзе, арганізаванай РУП "Віцебскэнерга" ў філіяле "Наваполацкая ЦЭЦ", г.Наваполацк для кіраўнікоў і спецыялістаў усіх філіялаў РУП "Віцебскэнерга".

Крыўко А.У. азнаёміў удзельнікаў семінара з інфармацыяй аб стане вытворчага траўматызму ў арганізацыях Віцебскай вобласці і Полацкага рэгіёну ў 1 паўгоддзі 2024 года, а таксама мерах па прафілактыцы і прадухіленні няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Падрабязна спыніўся на абставінах і прычынах няшчаснага выпадку, які прывёў да цяжкай вытворчай траўмы, які адбыўся ў 2024 годзе з электраманцёрам па абслугоўванні электраабсталявання электрастанцый філіяла "Наваполацкая ЦЭЦ".

У ходзе выступлення Крыўко А.У. звярнуў увагу прысутных на змяненні ў Правілы расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці, прынятыя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.01.2024 нумар 36, азнаёміў з парадкам дзеянняў службовых асоб страхавальніка пры атрыманні паведамлення аб няшчасным выпадку на вытворчасці, асаблівасцях правядзення расследавання няшчаснага.