Удзел у працы мабільнай групы Мсціслаўскага райвыканкама
У мэтах павышэння адказнасці службовых асоб і работнікаў арганізацый аграпрамысловага комплексу па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы, папярэджанні вытворчага траўматызму ў перыяд масавых уборачных работ 24.07.2024 намеснік начальніка Крычаўскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Клімянкоў А.А. у складзе мабільнай групы Мсціслаўскага раённага выканаўчага камітэта наведаў адкрытае акцыянернае таварыства "Кастрычнік".
Вывучаны пытанні выканання заканадаўства па ахове працы пры выкананні работ па ўборцы ўраджаю, у тым ліку адпаведнасць патрабаванням бяспекі эксплуатуемай сельскагаспадарчай тэхнікі, пры правядзенні рамонтных работ у майстэрні, аснашчэнні сельскагаспадарчых машын, задзейнічаных на ўборцы ўраджаю і адпаведнасць іх патрабаванням бяспекі, а таксама вывучаны пытанні правядзення работнікам інструктажоў па ахове працы, забеспячэнні работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, правядзення перадрэйсавага медыцынскага агляду і выпуску тэхнікі на лінію.
Кіраўніку арганізацыі накіраваны рэкамендацыі аб устараненні парушэнняў патрабаванняў па ахове працы, выяўленых у ходзе работы мабільнай групы.