Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Удзел у працы мабільнай групы Камянецкага райвыканкама

Галоўны дзяржаўны інспектар Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Макарук С.М. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы Камянецкага райвыканкама Брэсцкай вобласці, якая наведала ААТ "Белавежскі".

Падчас рэйду мабільнай групы інспектарам праведзены неабходныя прафілактычныя мерапрыемствы па выяўленых парушэннях, у прыватнасці:

- забеспячэння бяспекі пры эксплуатацыі грузападымальнага абсталявання;

- па адхіленні ад працы работнікаў, якія не выкарыстоўваюць выдадзеныя сродкі індывідуальнай абароны;

- парадку правядзення інструктажоў па ахове працы, праверкі ведаў па пытаннях аховы працы;

- усталёўкі ахоўных кажухоў раменных перадач тэхналагічнага абсталявання;

- забеспячэння бяспекі пры эксплуатацыі станочнага абсталявання і інш.

У завяршэнні інспектар правёў гутаркі з адказнымі службовымі асобамі па прафілактыцы вытворчага траўматызму, адказаў на пастаўленыя імі пытанні.

  • Яндекс.Метрика