Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Удзел у працы мабільнай групы Буда-Кашалёўскага райвыканкама

Галоўны дзяржаўны інспектар Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Дударэнка А.С. прыняў удзел у працы мабільнай групы Буда-Кашалёўскага райвыканкама, якая наведала структурныя падраздзяленні РУП «Беларуснафта-Асобіна».

Падчас рэйду мабільнай групы вывучаны пытанні:

- забеспячэнне работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны;

- захавання патрабаванняў бяспекі пры пастаноўцы на рамонт аўтатрактарнай тэхнікі;

- наяўнасці і камплектнасць аптэчак першай дапамогі;

- захаванне патрабаванняў бяспекі пры правядзенні пагрузачна-разгрузачных работ;

- адпаведнасці патрабаванням бяспекі выкарыстоўванай прылады;

- наяўнасці ахоўных агародж рухомых частак эксплуатуемага абсталявання;

- правядзення інструктажоў па ахове працы.

У ходзе вуснага апытання былі правераны веды патрабаванняў інструкцый па ахове працы ў работнікаў розных прафесій.

Праведзена прафілактычная гутарка са службовымі асобамі работнікамі арганізацыі, падчас якой Дударэнка А.С. адзначыў, што дабіцца б выканання патрабаванняў аховы працы работнікамі магчыма толькі пры пастаянным кантролі з боку службовых асоб арганізацыі і грамадскіх інспектараў прафсаюза, а таксама аператыўнага рэагавання на любыя парушэнні вытворчай і выканальніцкай дысцыпліны.

  • Яндекс.Метрика