Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Працаўладкаванне непаўналетніх

Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы нагадвае:

Заключэнне працоўнай дамовы дапускаецца з асобамі, якія дасягнулі шаснаццаці гадоў.

З пісьмовай згоды аднаго з бацькоў (усынавіцеляў (удачарыцеляў), папячыцеляў) працоўны дагавор можа быць заключаны з асобай, якая дасягнула чатырнаццаці гадоў, для выканання лёгкай работы або занятку прафесійным спортам, якія:

1) не з'яўляюцца шкоднымі для яго здароўя і развіцця;

2) не перашкаджаюць атрыманню агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 15.10.2010 № 144 (у рэдакцыі ад 21.03.2025) устаноўлены Пералік лёгкіх відаў работ, якія могуць выконваць асобы ва ўзросце ад чатырнаццаці да шаснаццаці гадоў.

Забараняецца прыцягненне да працы асоб маладзейшых за васемнаццаць гадоў на цяжкіх працах і на працах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, на падземных і горных працах. Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 07.02.2025 № 12 устаноўлены спіс работ, на якіх забараняецца прыцягненне да працы асоб, маладзейшых за васемнаццаць гадоў.


Варта памятаць, што ўсе асобы маладзейшыя за васемнаццаць гадоў прымаюцца на працу толькі пасля папярэдняга медыцынскага агляду і ў далейшым, да дасягнення васемнаццаці гадоў, штогод падлягаюць абавязковаму медыцынскаму агляду.

Абавязковыя штогадовыя медыцынскія агляды непаўналетніх работнікаў праводзяцца ў працоўны час з захаваннем сярэдняга заробку.


На наймальнiку ляжыць абавязак заключэння з работнiкам працоўнай дамовы ў пiсьмовай форме, якi складаецца ў двух экземплярах i падпiсваецца бакамi. Адзiн экземпляр наймальнiк абавязаны перадаць работнiку, другi захоўваць у сябе.

Папярэдняе выпрабаванне пры заключэнні працоўнага дагавора з работнікамі, якія не дасягнулі 18 гадоў, не ўстанаўліваецца.

Пры прыёме на працу наймальнік абавязаны:

1) запатрабаваць дакументы, неабходныя для заключэння працоўнай дамовы ў адпаведнасці з заканадаўствам;

2) азнаёміць работніка пад роспіс з даручанай работай, умовамі і аплатай працы і растлумачыць яго правы і абавязкі;

3) азнаёміць работніка пад роспіс з калектыўным дагаворам, пагадненнем і дакументамі, якія рэгламентуюць унутраны працоўны распарадак;

4) правесці ўступны і першасны на працоўным месцы інструктажы па ахове працы;

5) аформіць заключэнне працоўнага дагавора загадам (распараджэннем) і аб'явіць яго работніку пад роспіс;

6) у адпаведнасці з устаноўленым парадкам завесці (запоўніць) на работніка працоўную кніжку.

Пры арганізацыі працы работнікаў наймальнік абавязаны забяспечваць работнікаў у адпаведнасці з устаноўленымі нормамі спецыяльным адзеннем, спецыяльным абуткам і іншымі сродкамі індывідуальнай абароны, арганізоўваць належнае захоўванне і догляд за гэтымі сродкамі.


Працягласць штодзённай працы (змены) не можа перавышаць:

1) для работнікаў ва ўзросце ад чатырнаццаці да шаснаццаці гадоў - 4 гадзіны 36 хвілін, ад шаснаццаці да васямнаццаці гадоў - сем гадзін;

2) для вучняў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, якія працуюць на працягу навучальнага года ў вольны ад вучобы час, ва ўзросце ад чатырнаццаці да шаснаццаці гадоў - 2 гадзіны 18 хвілін, ва ўзросце ад шаснаццаці да васемнаццаці гадоў - 3 гадзіны.

Забараняецца прыцягненне работнікаў маладзей за васемнаццаць гадоў да начных і звышурочных работ, работ у дзяржаўныя святы і святочныя дні, работ у выхадныя дні.

Працоўныя водпускі работнікам маладзейшым за васемнаццаць гадоў прадастаўляюцца ў летні час або, па іх жаданні, у любую іншую пару года.


Заработная плата работнікам маладзейшым за васемнаццаць гадоў пры скарочанай працягласці штодзённай работы выплачваецца ў такім жа памеры, як работнікам адпаведных катэгорый пры поўнай працягласці штодзённай работы.

Праца работнікаў маладзейшых за васемнаццаць гадоў, дапушчаных да здзельных работ, аплачваецца па здзельных расцэнках, устаноўленых для дарослых работнікаў, з даплатай па тарыфнай стаўцы (тарыфным аклады), аклады за час, на які працягласць іх штодзённай работы скарачаецца ў параўнанні з працягласцю штодзённай работы.

Аплата працы навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічную і сярэднюю спецыяльную адукацыю, якія працуюць у вольны ад вучобы час, праводзіцца прапарцыйна адпрацаванаму часу або ў залежнасці ад выпрацоўкі Наймальнікамі могуць устанаўлівацца вучням даплаты да заработнай платы.