Сухавіла С.В. прыняў удзел у здачы нарматываў
Намеснік начальніка аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Сухавіла С.У. па запрашэнні сектара спорту і турызму Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта, у рамках Усебеларускага тыдня здачы нарматываў, прадугледжаных Дзяржаўным фізкультурна-аздараўленчым комплексам Рэспублікі Беларусь "Гатовы да працы і абароны" прыняў удзел у здачы нарматываў.
Прайшоўшы выпрабаванні ў шасці спартыўных дысцыплінах, Сухавіла С.У. па падліках балаў выканаў нарматыў на ўручэнне нагруднага знака "Фізкультурнік Беларусi" сярэбранай вартасці.