Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Сумеснае пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і камісіі па прафілактыцы алкагалізму і наркаманіі пры Любанскім райвыканкаме

Галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Францкевіч І.А. прыняў удзел у сумесным пасяджэнні камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання і камісіі па прафілактыцы алкагалізму і наркаманіі пры Любанскім райвыканкаме.

Францкевіч І.А. давёў да ведама прысутных прычыны і абставіны няшчасных выпадкаў, якія адбыліся ў Любанскім раёне ў 4 квартале 2024 года. Таксама на пасяджэнні разгледжаны пытанні стану работы па правядзенні аналізу СУАТ у арганізацыях Любанскага раёна, аналіз работы камісій для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы за 2024 год, створаных на базе арганізацый Любанскага раёна.