Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Нарада Віцебскага абласнога аператыўнага штаба студэнцкіх атрадаў, які каардынуе і кантралюе дзейнасць

У мэтах папярэджання і прафілактыкі вытворчага траўматызму занятай моладзі ў перыяд дзеяння студэнцкіх (вучнёўскіх) атрадаў і забеспячэння іх работы ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзейнага заканадаўства прадстаўнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь – галоўны дзяржаўны інспектар аддзела заканадаўства аб ахове Навіцкі І.У., галоўны дзяржаўны інспектар аддзела заканадаўства аб працы Бісягін І.С. прынялі ўдзел у нарадзе Віцебскага абласнога аператыўнага штаба каардынуючага і кантралюючага дзейнасць студэнцкіх атрадаў.

Нарада праводзілася намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама Дурновым В.У. у фармаце відэаканферэнцыі, таксама ў нарадзе прынялі ўдзел кіраўнікі аператыўных штабоў розных узроўняў, намеснікі старшыняў, начальнікі ўпраўленняў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гар-, райвыканкамаў, адміністрацый, першыя сакратары раённых, гарадскіх камітэтаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

У ходзе нарады былі разгледжаны асноўныя парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб працы і аб ахове, выяўленыя пры арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў у Віцебскай вобласці ў 2023 годзе, даведзены да ведама асноўныя патрабаванні заканадаўства абавязковыя для выканання пры арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў.

З боку Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы працягваецца работа па ажыццяўленні кантролю за выкананнем арганізацыямі патрабаванняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы пры арганізацыі дзейнасці розных форм студэнцкіх (вучнёўскіх) атрадаў у рамках рэйдаў мабільных груп.

У ходзе семінара былі дадзены тлумачэнні і адказы на пытанні, якія паступілі.


  • Яндекс.Метрика