Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Нарада ў ААТ "Гомсельмаш"

У рамках Сусветнага дня аховы працы ў ААТ "Гомсельмаш" была праведзена нарада па пытаннях аховы працы, на якую былі запрошаны кіраўнікі структурных падраздзяленняў завода;

У гэтым мерапрыемстве прыняла ўдзел начальнік аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Людміла Васіленка.

У сваім выступленні Васіленка Л.М. давяла да прысутных інфармацыю аб стане вытворчага траўматызму ў арганізацыях прамысловасці, прывяла прыклады няшчасных выпадкаў, якія адбыліся на прадпрыемствах горада Гомеля і Гомельскай вобласці ў першым квартале 2024 года;

- прывяла прыклады прыцягнення да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці ў адносінах да службовых асоб, чые дзеянні пацягнулі гібель і траўміраванне работнікаў на вытворчасці.